ФІНІКІ́ЙСКАЕ ПІСЬМО́,
адна з самых даўніх алфавітных сістэм пісьма, якою карысталіся ў Фінікіі, Сірыі, Палесціне, часткова ў Егіпце, Кілікіі, Карфагене і на Кіпры ў 12
Складалася з 22 літар, якімі абазначаліся толькі зычныя гукі. Літары мелі простую, зручную для запамінання і напісання форму. Кірунак Ф.п. гарызантальны, справа налева. Словы першапачаткова не аддзяляліся адно ад аднаго. Самыя раннія помнікі Ф.п. датуюцца 13—10
Літ.:
Истрин В.А. Возникновение и развитие письма.
Дирингер Д. Алфавит:
А.М.Булыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)